• Александро-Невского Кафедральный соборАлександро-Невского Кафедральный собор
  • Районный исполнительный комитетРайонный исполнительный комитет
  • Детская школа искусствДетская школа искусств
  • Свято-Успенский Пустынский монастырьСвято-Успенский Пустынский монастырь
  • Памятник Петру МстиславцуПамятник Петру Мстиславцу
  • Зажинки в МстиславлеЗажинки в Мстиславле
  • Въездной знак в городВъездной знак в город
  • Праздник средневековой культурыПраздник средневековой культуры
Главная / Социальная сфера / Мероприятия

Прэм’ера ад Бурлескі

08.12.2016

У актавай зале ДУА “СШ № 2 г .Мсціслава” адбылася прэм’ера тэатралізаванага прадстаўлення для дзяцей, якое падрыхтавалі выхаванцы старэйшай і малодшай груп ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў імя М.М. Чуркіна”.



Калектыў “Бурлеска” прэзентаваў два міні – спектаклі: “Прыгоды ёжыка Фука” і “Хітрая ліса”. Паглядзець тэатралізаванае прадстаўленне сабраліся вучні малодшых класаў, а таксама настаўнікі і бацькі дзяцей.


Юныя акцёры выступілі ў ролі ваўка, лісы, вожыка і іншых лясных жыхароў. Яны здолелі перамагчы хваляванне і ўпэўнена трымаліся перад публікай. Прадстаўленыя інсцэніроўкі маюць павучальны сэнс, вучаць школьнікаў берагчы сяброў, знаходзіць выхад з любой складанай сітуацыі.








Усяго ў спектаклях было задзейнічана 17 артыстаў, за плячыма якіх ужо ёсць шматлікія пастаноўкі і нават паспяховы ўдзел у абласным конкурсе. Нельга не адзначыць артыстызм і теленавітасць хлопчыкаў і дзяўчынак, іх захопленасць тэатральным мастацтвам. Маленькія гледачы з цікавасцю сачылі за сюжэтам і дзякавалі акцёрам шчырымі апладысментамі. А воплескі, як вядома, лепшы падарунак для артыстаў.


Н. Дзенісенкава.