• Дзіцячая школа мастацтваўДзіцячая школа мастацтваў
  • Аляксандра-Неўскага Кафедральны саборАляксандра-Неўскага Кафедральны сабор
  • Свята сярэднявечнай культурыСвята сярэднявечнай культуры
  • Зажынкі ў МсціславеЗажынкі ў Мсціславе
  • Свята-Успенскі Пустынскі манастырСвята-Успенскі Пустынскі манастыр
  • Помнік Пятру МсціслаўцуПомнік Пятру Мсціслаўцу
  • Раённы выканаўчы камітэт Раённы выканаўчы камітэт
  • Уязны знак у горадУязны знак у горад
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Дзяржстандарт Беларусі будзе супрацоўнічаць з Амерыканскім таварыствам па выпрабаваннях і матэрыялах

23.09.2019
Дзяржстандарт Беларусі і Амерыканскае таварыства па выпрабаваннях і матэрыялах падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні. Цырымонія адбылася на палях 42-й Генеральнай Асамблеі ISO ў Кейптаўне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржстандарту.

Подпісы пад дакументам паставілі старшыня Дзяржстандарту Беларусі Валянцін Татарыцкі і віцэ-прэзідэнт па глабальным супрацоўніцтве Амерыканскага таварыства па выпрабаваннях і матэрыялах (ASTM International) Тэрэза Цэндроўска.

Бакі будуць абменьвацца інфармацыяй аб стандартах і вопытам іх распрацоўкі, удзельнічаць у праводзімых праграмах тэхнічнай і прафесійнай падрыхтоўкі, канферэнцыях, семінарах. Прадугледжваецца магчымасць прымянення стандартаў ASTM у якасці асновы для распрацоўкі дзяржаўных стандартаў Беларусі пры захаванні аўтарскіх правоў. Беларускія спецыялісты змогуць удзельнічаць у тэхнічных камітэтах ASTM International і разглядзе праектаў стандартаў.

ASTM International - міжнародная арганізацыя, якая распрацоўвае і выдае стандарты ASTM для матэрыялаў, прадукцыі, сістэм і паслуг у розных сферах. Сёння партфель гэтай арганізацыі налічвае больш як 12 тыс. стандартаў. Звыш 5 тыс. стандартаў ASTM прыняты за межамі ЗША ў якасці нацыянальных, амаль 60 краін выкарыстоўваюць стандарты ASTM як аснову для стварэння сваіх нарматыўных баз. Членамі арганізацыі з'яўляюцца прыкладна 32 тыс. прадстаўнікоў ад вытворцаў, карыстальнікаў, непасрэдных спажыўцоў, урадаў і акадэмій больш як 100 краін свету.

Двухдзённае пасяджэнне 42-й Генеральнай асамблеі Міжнароднай арганізацыі па стандартызацыі (ISO) прысвечана развіццю ISO да 2030 года. Праграма асамблеі сфарміравана такім чынам, каб забяспечыць шырокую пляцоўку для дыскусій, засяродзіўшы ўвагу на асноўных рухаючых фактарах (эканамічных, экалагічных, тэхналагічных і сацыяльных).

На палях асамблеі беларуская дэлегацыя правяла шэраг рабочых сустрэч і перагавораў па развіцці супрацоўніцтва, у тым ліку з кіраўніцтвам CEN/CENELEC, нацыянальных органаў па стандартызацыі Польшчы, ААЭ, Турцыі. Старшыня Дзяржстандарту Валянцін Татарыцкі таксама прыняў удзел у рабочай сустрэчы кіраўнікоў нацыянальных органаў па стандартызацыі краін СНД.-0-