• Дзіцячая школа мастацтваўДзіцячая школа мастацтваў
  • Аляксандра-Неўскага Кафедральны саборАляксандра-Неўскага Кафедральны сабор
  • Свята сярэднявечнай культурыСвята сярэднявечнай культуры
  • Зажынкі ў МсціславеЗажынкі ў Мсціславе
  • Свята-Успенскі Пустынскі манастырСвята-Успенскі Пустынскі манастыр
  • Помнік Пятру МсціслаўцуПомнік Пятру Мсціслаўцу
  • Раённы выканаўчы камітэт Раённы выканаўчы камітэт
  • Уязны знак у горадУязны знак у горад
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Фінал конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў пройдзе ў Магілёве 19 сакавіка

18.03.2021
Фінал абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў "У далонях маёй Беларусі" пройдзе 19 сакавіка ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове.

У гэтым годзе фіналістамі сталі сем аматарскіх калектываў з Магілёва, Бабруйска, Магілёўскага, Бабруйскага і Шклоўскага раёнаў. Усяго ў аглядзе-конкурсе прыняў удзел 21 аматарскі тэатральны калектыў клубных і іншых устаноў культуры вобласці.

"У час фіналу конкурсу пройдзе цырымонія ўзнагароджання пераможцаў, а таксама ўручэнне спецыяльных дыпломаў у намінацыях: лепшая мужчынская і жаночая ролі, лепшы спектакль для дзяцей, лепшы акцёрскі ансамбль, лепшая рэжысёрская пастаноўка. Астатнія ўдзельнікі атрымаюць памятныя дыпломы", - адзначылі спецыялісты.

Як расказалі арганізатары, галоўная мэта конкурсу - захаванне тэатральных традыцый, падтрымка і развіццё аматарскіх калектываў, выяўленне новых творчых груп і адораных выканаўцаў.

Пачатак фіналу ў 17.30. Арганізатар - Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы. Творчыя спаборніцтвы праходзіяць у рэгіёне з 2011 года раз у два гады.-0-

Магілёўскі аблвыканкам
Сімволіка Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
егр
target99
ІМПЗ
Інстытут памежнай службы
mvd
Дэпартамент аховы
mgup