• Дзіцячая школа мастацтваўДзіцячая школа мастацтваў
  • Аляксандра-Неўскага Кафедральны саборАляксандра-Неўскага Кафедральны сабор
  • Свята сярэднявечнай культурыСвята сярэднявечнай культуры
  • Зажынкі ў МсціславеЗажынкі ў Мсціславе
  • Свята-Успенскі Пустынскі манастырСвята-Успенскі Пустынскі манастыр
  • Помнік Пятру МсціслаўцуПомнік Пятру Мсціслаўцу
  • Раённы выканаўчы камітэт Раённы выканаўчы камітэт
  • Уязны знак у горадУязны знак у горад
Галоўная / Раённыя службы / Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях

Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях

Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях
Мерапрыемствы

Навіны


Кіраўніцтва аддзела па надзвычайных сітуацыях

Пасадa

Ф. В. А.

№ каб.

Дні прыёму

Час прыёму

Начальнік
аддзела

Власянкоў
Сяргей
Мікалаевіч

7

1-я серада

8.00-13.00

Намеснік начальніка аддзела

Казакоў
Андрэй
Мікалаевіч

1

2-я серада

8.00-13.00

Першы намеснік начальніка аддзела

Усанаў
Сяргей
Іванавіч

8

3-я серада

8.00-13.00

Намеснік начальніка аддзела

Новікаў
Аляксандр
Анатольевіч

2

4-я серада
5-я серада*

8.00-13.00

ГРАФІК
прыёму грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў
юрыдычных асоб у Мсціслаўскім раённым аддзеле
па надзвычайных сітуацыях

*Калі ў месяцы, у якім павінен праходзіць асабісты прыём, няма пятай серады, то прыём праводзіцца ў апошні панядзелак месяца
Прыём грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Мсціслаўскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях праводзіцца па адрасе: г. Мсціслаў, вул. Дзяржынскага, 31.
Папярэдні запіс на прыём да начальніка аддзела і яго намеснікам ажыццяўляецца ў рабочыя дні з 8.00 да 17.00 па тэл. (802240) 58401, а таксама ў прыёмнай начальніка аддзела (каб.6).
У выхадныя і святочныя дні з 8.00 да 13.00 прыём грамадзян ажыццяўляецца адказным па аддзелу.
У выпадку адсутнасці службовай асобы ў прызначаны дзень, прыём грамадзян ажыццяўляе намеснік начальніка аддзела, які выконвае яго абавязкі.

Пажарная аўтаматыка – першы памочнік пры пажары!


Пры кожным зручным выпадку мы звяртаем увагу кіраўнікоў і работнікаў суб'ектаў гаспадарання на ўтрыманне ў спраўным стане пажарнай аўтаматыкі на сваіх аб'ектах. Гэта не капрыз пажарнага інспектара, а Ваша бяспека, Ваш першы памочнік у бядзе! Пажарная аўтаматыка выконвае важную ролю для прадухілення сур'ёзных наступстваў і ўжо неаднаразова ратавала жыцця людзей, а таксама матэрыяльныя каштоўнасці.
Нагадаем, што для выканання сваіх функцый пажарнай аўтаматыкі неабходна тэхнічнае абслугоўванне, якое можа выканаць арганізацыя, якая мае спецыяльны дазвол. Вельмі важным момантам у дадзеным ланцужку з'яўляецца кантроль якасці выкананых работ з боку заказчыка. І гэта лагічна: як гаворыцца давярай, але правярай. Адказны работнік абавязаны пераканацца, што сістэмы пажарнай аўтаматыкі працуюць не фармальна, а рэальна! У сябе дома мы прывыклі кантраляваць, каб усе працавала правільна: своечасова памяняць лямпачку, вышмараваць завесы, каб дзверы не рыпелі і г. д. І на працоўным месцы трэба па-гаспадарску – кожны праводзіць там нямала часу.

У абавязкі заказчыкаў ўваходзіць ажыццяўленне візуальнага кантролю за працаздольнасцю сістэм, перыядычны кантроль якасці выконваемых работ, прыёмка работ па тэхнічным абслугоўванні, распрацоўка неабходнай дакументацыі па эксплуатацыі сістэм, навучанне і інструктаж аператыўнага і дзяжурнага персаналу, інфармаванне выканаўцы работ аб выпадках адмоў і ілжывых спрацоўванняў сістэм, пачатку рамонтна-будаўнічых работ на аб'екце для прадухілення і мінімізацыі наступных выдаткаў па аднаўленні сістэм.

Першы намеснік начальніка Мсціслаўскага РАНС
Сяргей Усанаў